Шумилинские спортивные новости

фoтo нoсит иллюстрaтивный xaрaктeр

Турнір пaмяці Львa Дaвaтaрa

У мінулыя чaцвeр-пятніцу ў Віцeбску прaйшoў рэспублікaнскі турнір пa грэкa-рымскaй бaрaцьбe, прысвeчaны пaмяці Львa Дaвaтaрa. Гэты турнір лічыццa адным з самых прэстыжных спаборніцтваў па класічнай барацьбе, бо з’яўляецца адзіным турнірам у краіне, на якім пераможцы   выконваюць нарматыў майстра спорту.

Пацвердзілі свой высокі клас майстры спорту абальчане Вадзім і Уладзіслаў Грачухіны (трэнер Пётр Ганушчанка). Вадзім перамог у вагавой катэгорыі 77 кг, Уладзіслаў – у вагавой катэгорыі 97 кг.

Важным і прынцыповым быў турнір і для яшчэ аднаго выхаванца Пятра Ганушчанкі – Ягора Ганушчанкі. Ягор падышоў да спаборніцтваў у цудоўнай фізічнай форме і як вынік ў бліскучым стылі атрымаў перамогі ва ўсіх паядынках у вагавой катэгорыі 87 кг. Заняўшы першае месца, Ягор Ганушчанка выканаў нарматыў майстра спорту.

Обальскі трэнер Пётр Ганушчанка на сённяшні дзень падрыхтаваў 11 майстроў спорту. Па гэтаму паказчыку Пётр Васільевіч – адзін з самых паспяховых трэнераў Віцебшчыны.   Віншуем трэнера Пятра Ганушчанку і барца Ягора Ганушчанку з высокім спартыўным дасягненнем і зычым новых перамог на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах!

Грэка-рымская барацьба

Віцебск прымаў удзельнікаў мала-дзёжнага першынства рэспублікі па грэка-рымскай барацьбе. Двое обальскіх спартсменаў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, сталі бронзавымі прызёрамі: Вадзім Грачухін у вагавой катэгорыі 77 кг і Ягор Ганушчанка ў вагавой катэгорыі 87 кг.

Вольная барацьба

У Гомелі прайшоў рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе.   Выхаванцы Пятра Ганушчанкі абальчанкі Вікторыя Касьянава (вагавая катэгорыя 46 кг), Лізавета Гарбатнёва (вагавая катэгорыя 42 кг) і Дар’я Любіч (вагавая катэгорыя 67 кг)   выйгралі першыя месцы.

Вавінам в’ет во дао

У рамках фестывалю в’етнамскіх баявых мастацтваў “Маленькі дракон” прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па вавінам в’ет во дао сярод юніёраў і юніёрак, жанчын і мужчын. За перамогу змагалася звыш 150 спартсменаў, у некаторых вагавых   колькасць удзельнікаў дасягала звыш 20 чалавек.

Наш раён на спаборніцтвах прадстаўлялі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская).

У катэгорыі “паядынак” другія месцы заваявалі Рыта Гарбачова, Ілья Ляпкоў і Максім Васільеў, трэцім стаў Аляксей Фурманаў.

У катэгорыі “тэхніка” Рыта Гарбачова “ўзяла” першае і трэцяе месцы, у Данііла Букава і Паўла Талпегіна – трэція месцы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.